Паміж Менскам і Мінскам
Экскурсионный тур по Беларуси на 1 день
Беларускі скансен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск" (з абедам)
ПРОГРАММА ТУРА:
Выезд з Мінска в 10.30 (Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)).
Спачатку едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы www.etna.by — выдатны музей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца народная традыцыйная культура ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі...
Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын XIX стагоддзя, кузню, народную школу... Тут жа "сядзіба пчаляра" з выставай арыгінальных прадметаў пчалярства. А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Гэта і сядзібы лінейнага "пагоннага" сялянскага двара, і сядзібы замкнёнага "вяночны" тыпу — якая векавая мудрасць у кожным з іх! Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!
А потым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне войска Полацкага князя Ўсяслава Чарадзея і войска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і стала першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 годам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…
Уявіць дакладней дух той эпохі нам дапаможа знакаміты рэканструктар і гісторык Юрась УСЦІНОВІЧ. Разам з паплечнікам нам пакажуць рыцарскія баёўкі, баі на мячах, стральбу з лука, мятанне сякер. І Вы, шаноўныя турысты, зможаце атрымаць навыкі боя на мячах, сфатаграфіравацца ў стылевай амуніцыі сярэднявечча…
Далей наш шлях ляжыць у каларытную сядзібу-музей "СТАРЫ МЕНСК" пад старадаўнімі валамі. Пасля смачнага АБЕДА Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500. Пад аповед Глеба Лабадзенкі жыцце людзей таго часу стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — заснавальнік курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы.
Вяртанне ў Мінск (пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)).
В СТОИМОСТЬ ВКЛЮЧЕНО:
- Праезд аўтобусам туркласса
- Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
- Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
- Інтэрактыўная экскурсія па музею з жывой музыкай
- Майстар-клас па старадаўніх танцах
- Экскурсія па валах Гарадзішча
- Экскурсія ў музей "Стары Менск"
- Рэканструкцыя рыцарскіх баёў
- Фотазона: даспехі
- Абед на сядзібе
В СТОИМОСТЬ НЕ ВКЛЮЧЕНО:
- Асабістыя выдаткі
ТК ООО «Турлюкс» оставляет за собой право на внесение изменений в порядок посещения экскурсионных объектов, сохраняя при этом программу в целом.
Даты / Стоимость / Бронирование
Дата выезда | Отель | 1/2 DBL | Забронировать |
---|---|---|---|
27.12.2020 | без проживания | 60 BYN | Забронировать |
03.01.2021 | без проживания | 60 BYN | Забронировать |
09.01.2021 | без проживания | 60 BYN | Забронировать |
Менеджер: Анастасия
- Городской:
- +375 (17) 307-07-14
- +375 (17) 307-07-15
- +375 (17) 317-11-14
- +375 (17) 317-11-16
- Оператор A1:
- +375 (29) 696-67-71
- +375 (29) 3928457
- Оператор МТС:
- +375 (29) 503-54-54
- +375 (33) 321-56-87
- E-mails:
- nastia@tourlux.com
- avia@tourlux.com
Менеджер: Юлия
- Городской:
- +375 (17) 307-07-14
- +375 (17) 307-07-15
- +375 (17) 317-11-14
- +375 (17) 317-11-16
- Оператор A1:
- +375 (29) 696-67-71
- +375 (29) 392-84-57
- Оператор МТС:
- +375 (29) 503-54-54
- +375 (33) 321-56-87
- E-mails:
- julia@tourlux.com
- bus@tourlux.com